Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу царквы “Новае жыццё”

2009 2009-12-08T15:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novaje_zhyccio.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд чарговы раз адмовіў пратэстанцкай супольнасці “Новае жыццё” у магчымасці заставацца ў цяпер ужо дзяржаўным будынку кароўніка.  ЖРЭА Маскоўскага раёну мае намер у бліжэйшыя дні прыняць захады па высяленні вернікаў на вуліцу.

У гэты раз прыхаджане апелявалі да судовай  калегіі ВГС у справе, якая ужо была вырашана не на карысць “Новага жыцця”.

– 7 кастрычніка гаспадарчы суд Менску на зварот жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення Маскоўскага раёну прыняў рашэнне аб прымусовым высяленні царквы фактычна на вуліцу. Калі не разглядаць тое, што гэтыя дзеянні адбываюцца супраць хрысціянскай царквы, вернікаў якой высяляюць з набытага імі ў адпаведнасці з усімі нормамі за уласныя грошы будынку, што, як мы лічым, з’яўляецца галоўным у гэтай справе, мы не можам згадзіцца і са здзеклівай кампенсацыяй у 13 тысяч даляраў, якую Мінгарвыканкам спрабуе нам сплаціць за вялізарны будынак і зямельны участак, тэрыторыяй ажно 160 сотак, – заявіў у часе судовага працэсу юрыст “Новага жыцця” Сяргей Луканін.

У выніку разгляду справы сябры калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду суддзі Сцяпан Турмовіч, Аксана Міхнюк і Сяргей Кулакоўскі ўсё ж пастанавілі: скаргу “Новага жыцця” не задаволіць, а рашэнне аб прымусовым высяленні вернікаў з будынку пакінуць у сіле.

Адметна, што супрацоўнікі ЖРЭА Маскоўскага раёну, якія прысутнічалі на судзе, яшчэ ў часе працэсу заявілі, што цягам самых бліжэйшых дзён яны маюць намер прыняць меры прымусовага характару па вызваленні памяшкання. Адказ хрысціян пакуль ранейшы: “будынак не аддамо”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international