Жанна Літвіна пра прызначэнне новага міністра інфармацыі: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага…»

2009 2009-12-08T12:25:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvina.jpg

Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, — паведаміў увечары 4 снежня рэсурс «Беларускія навіны». Гэтую інфармацыю пацвердзілі БАЖ і ў прэс-службе прэзідэнцкай адміністрацыі.

Сп. Праляскоўскі змяніў на гэтай пасадзе міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча, які ўзначальваў міністэрства са жніўня 2003 года.

«Прызначэнне міністрам інфармацыі Алега Праляскоўскага, у якога за плячамі кіраванне ідэалагічнай працай у краіне, — гэта чарговае пацверджанне таго, што, на жаль, дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага, — так пракаментавала навіну старшыня ГА „БАЖ“ Жанна Літвіна. — Сфера мас-медыя па-ранейшаму ўспрымаецца ёй як прыярытэтны накірунак прапагандысцкай працы. Трывожыць тое, што яшчэ падчас працы ў Галоўным ідэалагічным упраўленні сп. Праляскоўскі быў паслядоўным прыхільнікам ідэі дзяржаўнага рэгулявання Інтэрнету. Журналісты памятаюць яго выказванні наконт неабходнасці заканадаўча замацаваць адказнасць за распаўсюд «супрацьпраўнай» інфармацыі ў Сеціве. Новае прызначэнне можа быць знакам таго, што дзяржава вернецца да пытання кантролю над інтэрнет-прасторай.»

 

Naviny.by падае кароткую біяграфію 46-гадовага Алега Праляскоўскага.

 

«У 1985 годзе скончыў Мінскую вышэйшую інжынерную зенітную ракетную вучэльню. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці правазнаўства.

Служыў у Групе савецкіх войск у Германіі, з 1990 па 2002 гады — в Мінскім ВІЗРУ Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у Службе бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе ўзначальваў аддзел. Працаваў генеральным дырэктарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

25 сакавіка 2003 г. прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, 9 студзеня 2007 года — памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. 10 студзеня 2008 года — дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international