Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет

2009 2009-12-08T11:51:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket_usa.jpg

6 снежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю краіны  і супраць самавольства ўлады.

Падчас акцыі ў Нью-Йорку ўзгадалі імёны зніклых без вестак палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Смерці журналістаў Веранікі Чаркасавай і Васіля Гроднікава таксама не даследуюцца праваахоўнымі органамі.

Больш за 40 удзельнікаў пікету каля ААН выказалі словы падтрымкі людзям, якія на Беларусі працягваюць весьці барацьбу за дэмакратызацыю краіны, за культурніцкае і духоўнае развіццё Радзімы, за шанаванне беларускай мовы ды гісторыі і лепшую долю беларусаў. 

Скончылася мерапрыемства ў Нью-Йорку ўжо традыцыйным спяваннем беларускіх гімнаў "Пагоня" і "Магутны Божа", паведамляе прэс-служба Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international