Актывістаў Саюзу палякаў з Горадні выклікалі да сьледчага ў Шчучын

2005 2005-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка на допыт у Шчучын выклікалі актывістаў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, — журналістаў Андрэя Пачобута і Анджэя Пісальніка, а таксама намесьнікаў старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і Веслава Кеўляка. Яны зьяўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе паводле артыкула 185 Крымінальнага кодэксу.

У справе сьцьвярджаецца, што ў ліпені актывісты СПБ з Горадні змушалі дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана, пагражаючы яму расправай, выдаць ім ключы ад Дому польскага і пакінуць сваю пасаду. 185-ы артыкул прадугледжвае максымальнае пакараньне — да двух гадоў абмежаваньня свабоды — гэтак званай “хіміі”. Справа была распачата Шчучынскай раённай пракуратурай паводле пісьмовай заявы спадара Богдана.

Днямі гарадзенскія міліцыянты затрымалі Андрэя Пачобута, яго завезьлі ў Шчучын, дзе сьледчы абвясьціў, што супраць яго прынятыя мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе. Адвезьці журналіста назад міліцыянты адмовіліся, хаця было каля 22 гадзінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international