Гомельскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета 10 снежня

2009 2009-12-07T08:58:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка і член Партыі БНФ Анатоль Паплаўны падавалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета да Дня правоў чалавека, што адзначаецца 10-га снежня. Сёння актывісты атрымалі адказ на сваю заяўку, распавёў Рацыі Леанід Судаленка:

- Гарвыканкам не дазволіў правесці гэтае мерапрыемства і мы будзем вырашаць, што рабіць у гэты дзень. Мы планавалі распаўсюджваць у Гомелі сам тэкст дэкларацыі і таксама іншую літаратуру прысвечаную правам чалавека. Яны ў адмове спасылаюцца на тое, што трэба дамаўляцца і з міліцыяй і як з арэндай, а таксама і з хуткай дапамогаю. Паколькі мы такіх дамоваў не маем, то ўлады лічаць забарону правамернай.

Леанід Судаленка кажа, што ў любым выпадку ён плануе 10-га снежня выйсці на вуліцу і раздаваць мінакам тэксты дэкларацыі па правах чалавека. Таксама гомельскія актывісты будуць звяртацца ў суд з прычыны ўжо не першай адмовы ў правядзенні мерапрыемстваў прадстаўнікамі  дэмакратычнай супольнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international