Яўгена Афнагеля невядомыя вывезьлі за горад

2009 2009-12-07T08:52:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/afnagel.jpg

Лідэра “Эўрапейскай Беларусі” Яўгена Афнагеля ў нядзелю схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў цывільным і вывезьлі за горад. Яўген Афнагель паведаміў “Свабодзе”, што гэта адбылося ў 16.45 на вуліцы Бялінскага ў Менску. Хлопца пасадзілі ў машыну, двое ў цывільным селі з двух бакоў.

Яўген паведаміў “Свабодзе”, што яму загадалі нахіліць галаву на калені і так з паўгадзіны вазілі па горадзе. Мужчыны параілі Яўгену не задаваць ніякіх пытаньняў. Потым вывезьлі за горад. Празь нейкі час аўтамабіль спыніўся і яму загадалі выйсьці.

Перад тым як зьехаць, невядомыя забралі ў хлопца батарэю мабільнага тэлефона. Яўген Афнагель апавёў, што ў яго было два тэлефона і другі яны папросту не заўважылі. Таму яму ўдалося даволі хутка зьвязацца са сваімі сябрамі.

Яўген паведаміў, што ён зь кілямэтар ішоў па трасе, пакуль не ўбачыў указальнік, што перад ім вёска Жукаў Луг.

Яўген паведаміў, што па прыезьдзе ў Менск адразу наведае міліцыю Першамайскага раёну Менску і падасьць заяву, каб знайшлі злачынцаў.

Менавіта ў гэтым ўпраўленьні міліцыі ўжо заведзена крымінальная справа па факце выкраданьня лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. Інцыдэнт адбыўся 19 сьнежня 2008 году.

Учора, 5 сьнежня невядомыя выкралі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча і вывезьлі яго амаль за 70 кілямэтраў ад гораду.

25 сакавіка людзі ў цывільным з рацыямі выкралі намесьнікаў Дашкевіча Насту Палажанку і Дзяніса Карнова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international