Маладзёвая сустрэча да святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека

2009 2009-12-04T17:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg

У нядзелю 6 снежня 2009 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (пр. газеты "Праўды", 11) адбудзецца адкрытая сустрэча, прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека.

Дзень правоў чалавека святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека лягла ў аснову шматлікіх найважнейшых юрыдычных актаў, у тым ліку ў аснову Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і СМІ.
Разам з Вамі мы паспрабуем даць адказы на пытанні:
Што дае Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека беларускай моладзі? Ці ўсе маюць правы і абавязкі? Чаму важна ведаць свае правы? і інш.

Падчас сустрэчы ў Вас з'явіцца ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з правамі чалавека на візуальных прыкладах.


Пачатак у 17.00
6 снежня 2009 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (пр. газеты "Праўды", 11)


УВАГА!
Падчас сустрэчы будуць разыграны і ўручаны прыемныя прызы і падарункі.
+ BONUS-сюрпрыз для самых устойлівых =)

ПРЫХОДЗЬЦЕ САМІ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ!
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international