Затрымалі Паўла Яловіка
Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка. Ён распаўсюджваў інфармацыйны бюлетэнь прадпрымальнікаў на рынку.
Ахова затрымала актывіста, адвяла ў кабінэт дырэктара і выклікала міліцыю. Ахоўнікі сказалі, што распаўсюджваць бюлетэнь на рынку нібыта забаронена.
















