Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ

2009 2009-12-04T09:54:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shapucjka.jpg

Прэс‑сакратарка «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст‑палітолаг».

«Мяне сёння выклікалі з пары ў дэканат. Там паведамілі, што я адлічаная з універсітэту. Загад пад подпісам рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. Прычыну не назвалі», — дзеліцца ўражаннямі Таццяна Шапуцька.

Хутчэй за ўсё, што дзяўчыну выключылі за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі, што праходзіў у лістападзе. Таццяна выехала за межы без дазволу ўніверсітэту, што забараняецца. У 2005 годзе такі самы выпадак адбыўся з студэнткай «наргасу» Таццянай Хомай. Шапуцька была адной з найлепшых студэнтак, яе сярэдні бал — 8,5. Да зімовай сесіі заставаўся адзін тыдзень.

Таццяна не пакідае надзею ўсё ж аднавіцца ва ўніверсітэце. У Бруселі дапамогу ёй у выпадку праблемаў абяцаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік. Шапуцька збіраецца звярнуцца і да яго. Аднагрупнікі хочуць пачаць збіраць подпісы ў падтрымку сяброўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international