Ужо 2 месяцы шукаюць вынікі праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў

2009 2009-12-03T15:29:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/act07.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Вынікі праведзенай ГУУС Мінгарвыканкама праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў супрацоўнікамі правахоўных органаў не могуць знайсці ўжо амаль два месяцы

Нагадаем, што 23 верасня грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала ў пракуратуру і МУС лісты, патрабуючы правесці раследаванне па фактах парушэнняў правоў журналістаў падчас акцый апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы. 30 кастрычніка БАЖ атрымаў ліст з Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) Міністэрства ўнутраных спраў. У адказе за подпісам начальніка трэцяга ўпраўлення ГУУБ МУС Віталя Кісцернага паведамляецца, што па заяве праведзена вычарпальная праверка ГУУС Мінгарвыканкама, пра вынікі якой БАЖ паінфармавалі ў "вызначаным законам парадку".

Але ніякай паперы з вынікамі праверкі БАЖ так да гэтага часу і не атрымаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў.

Міхаіл Пастухоў: "Адказ прыйшоў з упраўлення ўласнай бяспекі МУС, у якім паведамлялася, што разгледжаны зварот у Пракуратуру і МУС. Што праведзена адпаведная праверка па гэтых фактах. А пра вынікі вам будзе паведамлена. Але што паведамлена — так і не зразумела да гэтага часу. Адказу з гэтага падраздзялення МУС БАЖ так і не атрымаў”.

Па словах Пастухова, у сталічнай міліцыі паведамілі, што вынікі праведзенай праверкі былі накіраваныя ў БАЖ яшчэ 9 кастрычніка. І дзе ліст мог згубіцца, яны не разумеюць. І паабяцалі даслаць яго наноў. Гэтым разам — па факсе. Праўда, удакладнілі: калі на гэта знойдзецца вольная хвілінка. Але вольнай хвілінкі не знайшлося і да гэтага дня. Нягледзячы на тое, што юрысты БАЖ тэлефанавалі міліцыянерам і нагадвалі пра абяцанне даслаць ім гэты ліст з таго часу неаднаразова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international