Недзіцячыя арышты за акцыю з яйкамі
Сёння суд Заводскага раёну Менска вынес прысуд затрыманым учора актывістам “Маладой Беларусі”. Суддзя Някрасава А.Т пакарала арыштамі на 15 сутак Паўла Пракаповіча і Ягора Баброва. Андрэю Кузьмінскаму прысудзілі 7 сутак.
Іх абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). Суд над Настай Машчавай быў адкладзены, паколькі не з’явіліся сведкі па справе.
Нагадаем, актывістаў затрымалі падчас правядзення акцыі каля ўнівермагу “Беларусь” 2 снежня. Яны усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.
Супрацоўнікі міліцыі адвезлі маладых людзей у Заводзкі РУУС, дзе яны правялі ноч.
















