Адміністрацыя Баранавіцкай спэцкамэндатуры адмаўляе Міколу Статкевічу ў кароткачасовым адпачынку

2005 2005-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апазыцыйны палітык цягам трох месяцаў адбывае пакараньне на так званай “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, які адбыўся ў кастрычніку 2004 году.

Паводле заканадаўства, калі асуджаны не парушаў правілы ўнутранага распарадку і не мае заўваг, то яго мусяць адпусьціць на трохдзённы адпачынак празь месяц зь пачатку адбыцьця пакараньня. Але пакуль палітык дазволу на адпачынак не атрымаў, двойчы яму адмовілі наведаць Менск.

Мікола Статкевіч лічыць, што мясцовыя міліцыянты выконваюць загад зьверху, не
пускаючы яго ў адпачынак. Ён паведаміў Радыё Свабода, што намесьнік кіраўніка спэцкамэндатуры запэўніў яго, што яму будзе забаронены выезд у Менск да сканчэньня тэрміну адбыцьця пакараньня. Тады Мікола Статкевіч падаў заяву, каб яго адпусьцілі ў межах Баранавічаў. Супрацоўнік камендатуры капітан Аляксандар Баркоўскі адказаў: “Варта ці ня варта – гэта ня мы вырашаем. Тэрытарыяльныя органы вырашаюць. Будзе станоўча, то й праблемаў ня будзе”.

Паводле Міколы Статкевіча, яго амаль штодня наведваюць то паплечнікі, то замежныя журналісты, то дыпляматы. На ягоную думку, гэта таксама ўплывае на рашэньне ўладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international