Валянцін Стэфановіч: Для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны - дастаткова ўнесці змены ў заканадаўства

2009 2009-12-02T18:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Вырашальным у пытанні адмены смяротнай кары будзе толькі меркаванне народа. Так, паводле інфармацыі БЕЛТА, заявіў прэзідэнт Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спаслаўся на вынікі рэферэндуму 1996 году, дадаўшы, што “рашэнне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум”.  

Праваабаронцы, каментуючы гэтую заяву прэзідэнта, сцвярджаюць, што з юрыдычнага пункту гледжання для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны.

 

Тлумачачы юрыдычныя нюансы, сябра ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч узгадвае рашэнне Канстытуцыйнага суда. У сваім рашэнні суд акцэнтуе ўвага на тым, што ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана пра часовы характар смяротнага пакарання.

- Гэта значыць, што ў звязку з пытаннем пра адмену смяротнай кары Канстытуцыю мяняць не трэба. Паколькі не трэба мяняць Канстытуцыю – значыць, не трэба праводзіць рэферэндум. Для вырашэння гэтага пытання дастаткова Парламенту ўнесці змены ў занададаўства Рэспублікі Беларусь альбо ўвесці мараторый указам прэзідэнта, - адзначае эксперт.

З іншага боку, праваабаронцы не выключаюць магчымасці правядзення рэферэндума – калі Лукашэнка захоча параіцца з народам. Але ў такім выпадку важна, што прэзідэнт мае на мэце.

- Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне – гэта ў любым выпадку рашэнне палітычнае. І рэферэндум у дадзеным выпадку можа быць пэўным прыкрыццём для ўладаў, каб, напрыклад, мараторый не ўводзіць, - перасцерагае В.Стэфановіч. - Па-другое, трэба сказаць, што не ўсе пытанні на рэферэндум можна выносіць. Таму што, калі зараз правесці рэферэндум у любой краіне Еўразвязу, там таксама, я ўпэўнены, народ у большасці прагаласуе за аднаўленне смяротнага пакарання.

Вынікі абвешчанай днямі афіцыйнай інфармацыйнай кампаніі пра магчымасць адмены пакарання смерцю, на думку праваабаронцы, таксама будуць залежыць ад мэтаў уладаў.

- Канешне, добра, што дзяржава будзе праводзіць інфармацыйную кампанію. Але гэта мусіць быць вольная дыскусія ў грамадстве - каб грамадзяне рабілі свядомы выбар, а не вымушаны, навязаны дзяржавай. Абмеркаванне, дыскусіі павінны ісці па тэлебачанні, у газетах, на радыё. Гэта дасць магчымасць грамадзянам краіны зразумець актуальнасць праблемы, а таксама пачуць і ўбачыць розныя альтэрнатыўныя пункты гледжання на  сітуацыю, што дазволіць ім свядома зрабіць свой выбар, - патлумачыў эксперт.

Нагадаем, што паводле БЕЛТА, інфармацыйная кампанія, якая “зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва”, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Беларусі ў інтэрв'ю італьянскім журналістам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international