Ад Эўрарадыё акрэдытавалі 12 чалавек

2009 2009-12-01T13:37:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/euraradya.jpg

«Эўрарадыё для Беларусі» атрымала дазвол на акрэдытацыю 12 супрацоўнікаў карэспандэнцкага пункту ў Беларусі. А як справы з акрэдытацыяй у журналістаў «Радыё Рацыя» і «Белсату»?

Прыняўшы віншаваньні, дырэктар "Эўрарадыё" Зьміцер Новікаў гэтак пракамэнтаваў прычыны, якія дапамаглі вырашыць праблему, якая не вырашалася цягам двух гадоў:

"Мяркую, гэта адбылося дзякуючы намаганьням усіх структураў, якія за гэтым назіралі. У першую чаргу Эўразьвязу. Зьвязваю гэта зь перамовамі, якія цяпер вядуцца паміж беларускім бокам і Эўразьвязам".

Акрэдытацыя карпункту дадзеная на 1 год, паведаміў Зьміцер Новікаў. Адкрыецца карпункт пасьля таго, як будуць выкананыя юрыдычныя працэдуры, адкрыты рахунак і гэтак далей. Закон дае на гэта паўгоду, але журналісты "Эўрарадыё" плянуюць завяршыць падрыхтоўку значна раней.

Моўнай палітыкі "Эўрарадыё" не зьмяняе, паведаміў Зьміцер Новікаў:

"Ясна, што ўсе матэрыялы робяцца па-беларуску, а рэспандэнты, зь якімі мы супрацоўнічаем, ужываюць тую мову, якую лічаць для сябе патрэбнай".

Што да супрацоўнікаў радыё, то, паводле Зьмітра Новікава, імі ўжываюцца абодва стандарты беларускай літаратурнай мовы, і ніхто ня ўказвае, які зь іх абіраць.

А якая сытуацыя з акрэдытацыяй на «Радыё Рацыя» і спадарожнікавым тэлеканале «Белсат»?

Кіраўнік інфармацыйнага аддзелу незалежнага тэлеканалу "Белсат" Аляксей Дзікавіцкі паведаміў, што чарговая заяўка на акрэдытацыю пададзеная, і журналісты спадзяюцца на станоўчы вынік. Яраслаў Іванюк, праграмны дырэктар «Радыё Рацыя», якое вяшчае на Беларусь зь Беластоку, мяркуе, што акрэдытацыя "Эўрарадыё" не павінна стаць выключэньнем з сумнага правіла:

"Мы звычайна атрымлівалі адказ такога кшталту, што нашы журналісты дагэтуль нелегальна працавалі ў Рэспубліцы Беларусь. Ці абазначае станоўчы адказ Міністэрства замежных спраў супрацоўнікам "Эўрарадыё", што ўсе гэтыя журналісты толькі што пачынаюць працаваць на "Эўрарадыё"? Сумняюся. Мы, напэўна, будзем таксама складаць заяўкі на акрэдытацыю для нашых журналістаў і будзем разьлічваць на тое, што беларускія ўлады ўрэшце пачнуць аднолькава трактаваць усе сродкі масавай інфармацыі".

Нагадаем, журналісты "Радыё Рацыя" і тэлеканалу "Белсат" дамагаюцца акрэдытацыі ўжо болей за паўтара году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international