Павел Знавец: Грамадзкі міжнародны трыбунал – гэта першая інстанцыя ва ўмовах дыктатуры, якая можа лічыцца незалежнай ад пануючай улады.

2005 2005-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітычная рада дэмакратычных сілаў Беларусі 12 кастрычніка падтрымала ініцыятыву аб стварэньні міжнароднага судовага трыбуналу ў справе расьсьледаваньня злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая ініцыятыва зыходзіць ад Людмілы Карпенкі -- удавы вядомага беларускага палітыка, які сышоў з жыцьця ў красавіку 1999 году пры загадкавых абставінах.

Што тычыцца стварэньня такой арганізацыі, дык фактычна яно ўжо існуе. Ёсьць людзі, як у Беларусі, так і за межамі краіны, якія ўжо некалькі год займаюцца гэтай праблемай: вывучаюць розныя дакумэнты, запісваюць выказваньні розных людзей, параўноўваюць розныя факты... Адным словам, яны займаюцца сьледчай працай. І самае галоўнае – шукаюць сьляды зьніклых: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага...

Дыпламаваны юрыст у галіне міжнароднага права, які выкладаў гэты курс у БДУ, Павел Знавец патлумачыў для Радыё Свабода, што "тыя асобы, якія ствараюць міжнародны грамадзкі трыбунал, дзейнічаюць адпаведна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 61), які дазваляе зьвяртацца за дапамогай у міжнародныя структуры, калі вычарпаныя мажлівасьці зрабіць нешта у краіне згодна з нацыянальным заканадаўствам, а таксама іншых прававых дакументаў. Грамадзкі міжнародны трыбунал – гэта першая інстанцыя ва ўмовах дыктатуры, якая можа лічыцца незалежнай ад пануючай улады. Усё робіцца згодна міжнароднаму праву".

Удава Генадзя Карпенкі вельмі спадзяецца, што міжнародны грамадзкі трыбунал дасьць адказы на многія балючыя пытаньні: "У мяне няма сумневу, што Генадзя забілі. У першыя дні я пра гэта ня думала, паколькі знаходзілася ў шоку. Чым больш я над гэтым разважала, супастаўляла факты, дык я зразумела, што гэта незвычайная сьмерць. І выказваньні Генадзя да гэтага, і паводзіны некаторых людзей, нават тых, хто бачылі яго ў апошні дзень, ды і іншыя многія факты"

"Калі гэты трыбунал адбудзецца і калі будзе вынесены вэрдыкт, дык краіны, якія маюць унівэрсальную юрысдыкцыю, згодна міжнароднаму праву могуць распачаць крымінальны перасьлед грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі. Гэты статус -- падазронага ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці -- хутчэй за ўсё ня дасьць яму ні маральнага, ні юрыдычнага права ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Вэрдыкт будзе, безумоўна накіраваны ва ўсе міжнародныя структуры і беларускія органы, нават такі квазі-парлямэнт, як Палата прадстаўнікоў, Рэспубліканскую пракуратуру і г.д.," – сказаў калега Генадзя Карпенкі ў Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня Павал Знавец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international