Інфармацыйная кампанія аб магчымасці адмены пакарання смерцю будзе праводзіцца ў Беларусі
30.11.2009.
Тэгі: сьмяротнае пакараньне, заява.
Крыніца: .
"Мы тыдзень таму вызначыліся, што пачынаем шэраг мерапрыемстваў у гэтым напрамку пачынаючы з парламенцкіх слуханняў і ўзняцця гэтай тэмы ў СМІ, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але вырашальным у пытанні адмены смяротнай кары будзе толькі меркаванне народа".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі гэта пытанне вырашалася дэмакратычна - на рэферэндуме ў 1996 годзе, і пераважная колькасць грамадзян выказалася за захаванне вышэйшай меры пакарання. А рашэнне рэферэндуму згодна з Канстытуцыяй можа адмяніць толькі новы рэферэндум. "Калі б мы цяпер правялі новы рэферэндум, то рэзультаты былі б такія ж, як і ў папярэдні раз", - лічыць Прэзідэнт.
Беларускі лідэр заўважыў, што пакаранне смерцю як від крымінальнага пакарання захоўваецца ў ЗША, якія ў той жа час чамусьці патрабуюць больш хуткай адмены вышэйшай меры пакарання ў Беларусі.
Навіны па тэме
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
24.02.2010 У Швейцарыі праходзіць Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання
16.02.2010 Мараторый на пакаранне смерцю ў бліжэйшыя паўгода не ўвядуць
16.02.2010 Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






