Ірыне Халіп уручылі прэмію "Герой Эўропы"

2005 2005-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка ў Лондане ў намінацыі "Мужнае сэрца" беларускай журналістцы, намесьніцы галоўнага рэдактара "БДГ. Деловой газеты" Ірыны Халіп уручаная прэмія "Герой Эўропы", заснаваная амэрыканскім часопісам "Time".

"Гэта прызнаньне таго, што няма нічога страшнага ў тым, што журналіст у таталітарнай дзяржаве бярэ на сябе яшчэ і нейкія функцыі грамадзкага дзеяча і праваабаронца", – заявіла Ірына Халіп напярэдадні ўручэньня прэміі.

Разам з Ірынай Халіп званьня "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца" уганараваныя француская журналістка зь "Ліберасьён" Флёранс Обэнас, якая была выкрадзеная ў Іраку, а таксама машыніст лёнданскага мэтро, які выратоўваў людзей падчас тэрактаў 7 ліпеня ў Лёндане, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international