Тамара Шчапёткіна атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры

2009 2009-11-25T17:14:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg
фота racyja.com

фота racyja.com

Папярэджанне ў пісьмовай форме атрымала пасьля гадзінай “бяседы” з намеснікам пракурора  Фёдарам Міховічам незалежная журналістка з Бярозы, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тамара Шчапёткіна. Учора яна атрымала  пазоў з запрашэннем з'явіцца ў раённую пракуратуру ў якасці сьведкі.

За работу на акрэдытаванай на тэрыторыі Беларусі польскай радыястанцыі Беларускае Радыё Рацыя. Напісаныя 2 даносы: я нядаўна брала інтэрв'ю ў галоўнага ўрача Малейкінай Нэлі  і ад камандзіра вайсковай часткі. Паведаміла, што я вольны журналіст, збіраю і прадаю інфармацыю, паколькі мне патрэбна жыць і вучыць дачку студэнтку.

Тым ня меньш у іх былі загатоўленыя бланкі з папярэджанямі, толькі заставалася паставіць мой подпіс. На бланку я напісала, што з папярэджаннем я не згодная, кажа Тамара Шчапёткіна.

Сёння ў бярозаўскай пракуратуры папярэдзілі журналістку, што ў выніку паўторнага папярэджання будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international