Алег Гулак: “Смяротнае пакаранне - гэта здзек над людзьмі, над правам, над сучаснасцю”

2009 2009-11-25T16:40:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак

Алег Гулак, старшыня Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі Камітэт» у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў. Праваабаронца назваў свае аргументы супраць пакарання смерцю.

“Я лічу, што смяротнае пакаранне Беларусь абавязаная адмяніць. Гэта дзікунства - у XXI стагоддзі дазваляць, каб дзяржава забівала чалавека. Смяротнае пакаранне - гэта здзек над людзьмі. Гэта здзек над правам. Гэта здзек над сучаснасцю.

Я лічу, што дзяржава, дзяржаўныя органы абавязаны, перш за ўсё, увесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў. А потым увогуле адмяніць смяротную кару, выключыўшы гэты від пакарання з Крымінальнага кодэксу. Гэта будзе вельмі важным крокам у гуманізацыі беларускага грамадства”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international