Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі

2009 2009-11-25T11:11:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Як стала вядома са слоў адвакаткі Тамары Сідарэнкі, удзельніку “Справы 14-ці”Арцёму Дубскаму яшчэ ў кастрычніку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі. Палітвязень Дубскі з ліпеня 2009 году знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі (ПК №19).

Нагадаем, 7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.  Ён быў абвінавачаны ў парушэнні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

23 красавіка 2008 г. Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ццю маладымі людзьмі, быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя ці актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба паршаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з самага пачатку крымінальнай справы супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 1 студзеня 2008 г. лічыў яе палітычна матываванай, паколькі Арцём Дубскі і іншыя абвінавачаныя па гэтай крымінальнай справе скарысталіся сваім законным, гарантаваным Канстытуцый краіны, правам на мірныя сход і выказванне свайго меркавання.

Праваабаронцы і зараз настойваюць на хутчэйшым вызваленьні і поўнай рэабілітацыі Арцёма Дубскага і расцэньваюць ягонае ўтрыманне за кратамі як абсурдную палітычную гульню, якая шкодзіць міжнароднаму іміджу нашай краіны. Падобнае патрабаванне было выказана і ў апошняй рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі.

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ 11 чалавек, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі па дадзенай крымінальнай справе вязнямі сумлення –асобамі, якія пацярпелі за выказванне свайго меркавання.

Шматлікія акцыі ў падтрымку палітзняволенага Дубскага ў апошні час праходзяць у многіх гарадах Беларусі, а таксама на Украіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international