Тамару Шчапёткіну чакаюць у Бярозаўскай пракуратуры

2009 2009-11-25T08:45:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.com

фота racyja.com

Грамадскую актывістку і праваабаронцу з Бярозы Тамару Шчапёткіну сёньня выклікаюць у якасьці сьведкі ў Пракуратуру Бярозаўскага раёна. 24 лістапада яна атрымала позву з пракуратуры і патэлефанаваўшы туды, пацікавілася пра мэты выкліку. Ёй паведамілі, што позва тычыцца працы ў неакрэдытаваных на Беларусі сродках масавай інфармацыі, што расцэньваецца як пазазаконная дзейнасьць.

 

Нагадаем, што за апошні час Тамару Шчапёткіну затрымлівалі некалькі разоў. У прыватнасьці, яе затрымалі на акцыі “Сьвечка памяці”, якая ладзілася ў Бярозе 26 красавіка да чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дзе яна выконвала свае журналісцкія абавязкі. Тады ёй было вынесенае адміністратыўнае пакараньне ў выглядзе вуснага папярэджаньня за «парушэньне грамадскага парадку падчас правядзеньня масавага мерапрыемства». (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international