ОФІС РАЁННАГА АДДЗЯЛЕНЬНЯ ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА” У ЖОДЗІНА АБСТРАЛЯНЫ З ПНЕЎМАТЫЧНАЙ ЗБРОІ

2005 2005-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка зафіксаваны абстрэл вакна офіса жодзінскага аддзяленьня ПЦ “Вясна”.
Была выклікана міліцыя. Прыехала брыгада міліцыянтаў з чатырох чалавек, якія дасьледвалі прабоіны, апыталі суседзяў, склалі пратакол аб здарэньні і тлумачэньні пацярпелых.

Як мяркуюць сьпецыялісты, вакно было абстралянае 6-цю зарадамі з пнэўматычнага пісталету нямецкай вытворчасьці па ніжняй частцы вакна на ўзроўні працоўнага месца ў кабінеце.

Гэта ўжо другі выпадак акцыі застрашэньня пасьля таго, як 14 кастрычніка ў газеце "Народная Воля" пад рубрыкай "ПЕРАМОГА" быў надрукаваны артыкул
Алеся Вольнага "Янка будзе вучыцца па-беларуску". Жодзінскія праваабаронцы бацькі Лапіцкія больш за год змагаліся супраць прымусовага пазбаўленьня права на адукацыю па-беларуску свайго сына, але дабіліся аднаўленьня беларускамоўнага навучаньня Янкі ў Гімназіі №1 г. Жодзіна.

18 кастрычніка 2005г. (праз 4 дні пасьля публікацыі згаданага артыкула) вакно было залітае чырвона-карычневай фарбай.

На наступны дзень па факце нападаў прафашыстоўцаў на офіс Жодзінскага аддзяленьня ПЦ “Вясна” , якіх не назіралася з 2001году, Аляксеем Лапіцкім пададзеная заява да начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна Ул. Мік.

Уначы вокны зноў залілі чорнай фарбай. Па факце абстрэлу офісу 24 кастрычніка таксама пададзеная заява ў міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international