Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў ААН

Тэгі: скаргі, ААН
Крыніца: Радыё "Рацыя"

Грамадскія актывісты Ірына Лаўроўская, Раман Кісляк і Дзяніс Турчыняк накіравалі тры скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Актывісты паведамілі ў Камітэт пра тое, што былі парушаны іх правы на свабоднае выражэнне думак і правядзенне мірных сходаў, пра дыскрымінацыю па прызнаку  перакананняў,  а таксама пра тое, што  ў ходзе судовага разбіральніцтва было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

- Калі Камітэт прыме рашэнне, што правы гэтых грамадзян парушаны, то ўлады горада Берасця будуць вымушаны спыніць практыку выцяснення грамадскай актыўнасці на стадыён “Лакаматыў" – бязлюднае месца, - гаворыць Раман Кісляк.

Нагадаем, што Ірына Лаўроўская, Раман Кісляк і Дзяніс Турчыняк у студзені 2009 года падалі заявы ў Берасцейскі гарвыканкам, у якіх прасілі дазволу на правядзенне пікетаў 15, 16, 17 студзеня на пешаходнай часці вуліцы Гогаля (недалёка ад месца ўстаноўкі помніка 1000-годдзя Берасця).  Тэмай пікету была нязгода з канчатковым выглядам помніка 1000-годдзя Берасця і іншымі пытаннямі, звязанымі з помнікам. Але берасцейцы атрымалі адмовы за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Хафізава. Затым былі звароты ў судовыя інстанцыі, дзе актывісты абвяргалі матывацыю адмовы адзіным вызначаным для мерапрыемстваў месцы – стадыёне “Лакаматыў” тым, што бязлюднае адзінае месца адведзена толькі для грамадзян, якія маюць іншыя погляды. Дзяржаўныя мерапрыемствы праводзяцца ў людных месцах горада. Судовыя інстанцыі падтрымалі бок гарадскіх уладаў.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international