Філію Фонду Сапегі пазбаўляюць памяшканьня

2005 2005-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На гэтым тыдні абвастрылася пытаньне з памяшканьнем Віцебскай абласной філіі Фонду імя Льва Сапегі. Ад яго ў чарговы раз запатрабавалі пакінуць офіс, дзе НДА мае фармальную “прапіску” — юрыдычны адрас.

Яшчэ 24 жніўня ЖРЭТ Першамайскага раёну Віцебску накіраваў у Фонд Сапегі ліст, у якім паведаміў, што дамова арэнды памяшканьня “перазаключацца ня будзе”, бо плошчы, на якіх цяпер месьціцца недзяржаўная арганізацыя, плянуецца выкарыстоўваць “па іншым прызначэньні”. Камунальшчыкі прапанавалі НДА да 1 верасьня пакінуць памяшканьне.

“Гэтае патрабаваньне было зроблена з парушэньнем прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў, у якія арэндатрымальнік мусіць папярэдзіць арандатара”, — так ахарактарызаваў дзеяньні жыльлёва-камунальнага прадпрыемства супрацоўнік Фонду Сапегі, юрыст Віталь Броўка.

Рэагуючы на ліст ЖРЭТ, старшыня мясцовай філіі Фонду Сапегі Хрыстафор Жэляпаў зьвярнуўся да Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту з просьбай дазволіць працягнуць арэнду памяшканьня, якое НДА займае ўжо каля дзесяці гадоў.

“Больш за месяц становішча грамадзкай арганізацыі здавалася спакойным, — гаворыць В. Броўка. — Нават стваралася ўражаньне, што ўсё будзе нармальна, тым больш, што арэнда за кастрычнік была аплочаная і цалкам прынятая ЖРЭТ”. Аднак крыху больш за тыдзень назад прыйшоў адказ на зварот у гарвыканкам: маўляў, пытаньне зьнятае з разгляду паседжаньнем гарадзкой адміністрацыі і перададзенае ў ЖРЭТ Першамайскага раёну. Верагодна, такім чынам выканкамаўскія чыноўнікі зьнялі зь сябе адказнасьць. А прадстаўнікі жыльлёва-камунальных службаў зноў запатрабавалі ад грамадзкай арганізацыі вызваліць памяшканьне.

Тымчасам Віцебская абласная філія Фонду імя Л. Сапегі не зьбіраецца так проста разьвітвацца са сваім офісам. “Мы рыхтуемся да таго, каб падаваць скаргу ў суд, бо лічым дзеяньні ЖРЭТ беспадстаўнымі і незаконнымі”, — паведаміў belngo.info В. Броўка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international