Міласэрнасць караецца?

2009 2009-11-18T14:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На жыхара Брэста Аляксандра Казлянка 17 лістапада быў складзены адміністратыўны пратакол за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Актывіст руху «Ежа замест бомбаў» пацярпеў за тое, што несанкцыянавана раздаваў ежу тым, хто мае ў гэтым патрэбу, сацыяльна неабароненым групам.

Па словах ўчастковага міліцыянера лейтэнанта С. Паўлюкоўца, такія дзеянні павінны ажыццяўляцца з дазволу ўладаў, у строга адведзеных для гэтага месцах. А паколькі такія месцы ў горадзе не вызначаныя, то, на думку праваахоўнікаў, Аляксандр не спрыяе грамадскай бяспецы і парушае правы іншых грамадзянаў.

“Як праваабаронца дадзены факт лічу не толькі парушэннем правоў чалавека, але і проста амаральным учынкам з боку праваахоўных органаў, - кажа сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта ў Брэсце Валянцін Лазарэнкаў. - На працягу трох гадоў маладыя людзі ў Брэсце па нядзелях раздаюць ежу найбольш сацыяльна неабароненым групам, у тым ліку і бамжам. Раздача ежы, гарачай кашы і хлеба, праходзіць недалёка ад царквы Мікалая Цудатворца. Напэўна, ні ў адной краіне свету міласэрнасць не патрабуе такога жорсткага ўзгаднення з мясцовымі ўладамі і ўжо дакладна за такія дзеянні людзі не падвяргаюцца пераследу. Калі следаваць логіцы сітуацыі, якая склалася, то карміць бяздомных катоў ці сабак станавіцца таксама небяспечным - ёсць усе падставы трапіць у адзіны банк дадзеных правапарушальнікаў”.

Выносіць рашэнне па справе будзе суд Ленінскага раёна Брэста.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international