Галоўны лекар Тураўскага шпіталю Ірына Сяргейчык не змагла праз суд узнавіцца на працы

2005 2005-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка судзьдзя Жыткавіцкага раённага суду Алег Касьцючэнка адхіліў пазоў галоўнага лекара Тураўскага шпіталю Ірыны Сяргейчык наконт скасаваньня загаду адміністрацыі мэдычнага аб'яднаньня на звальненьне. Калі рашэньне суду ўступіць у сілу, спадарыня Сяргейчык, якая на амэрыканскую дапамогу арганізавала ў Тураве рэабілітацыйны цэнтар, застанецца бяз працы.

Кіраўнік Жыткавіцкага мэдычнага аб'яднаньня Канстанцін Грамак звольніў Ірыну Сяргейчык з пасады галоўнага лекара Тураўскага шпіталю яшчэ ў студзені. Зроблена гэта было на той падставе, што нібыта досьвед і веды спадарыні Сяргейчык не адпавядаюць пасадзе, якую яна займае. Да такой высновы схілілася атэстацыйная камісія, якую ачольвае сам кіраўнік мэдычнага аб'яднаньня.

Ірына Сяргейчык зьвярнулася ў раённы суд. Апошні прызнаў перадузятымі высновы атэстацыйнай камісіі. Адміністрацыю мэдычнага аб'яднаньня абавязалі сплаціць спадарыні Сяргейчык звыш 1 мільёна рублёў заробку за вымушаны прагул.

У чэрвені з удзелам амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Джорджа Крола ў Тураве быў урачыста адкрыты мэдычны рэабілітацыйны цэнтар, створаны на сродкі Эўрапейскага камандаваньня Збройных сілаў ЗША. Раённыя кіраўнікі публічна заяўлялі, што з адкрыцьцём цэнтру на новую ступень узьнімаецца аказаньне мэдычнай дапамогі жыхарам раёну. Грант ЗША на стварэньне цэнтру быў атрыманы выключна стараньнямі Ірыны Сяргейчык.

Меней чым праз тыдзень пасьля адкрыцьця ў Тураўскім шпіталі рэабілітацыйнага цэнтру, адміністрацыя раённага мэдычнага аб'яднаньня аспрэчыла ў абласным судзе аднаўленьне Ірыны Сяргейчык на пасадзе галоўнага лекара. Справу вярнулі ў Жыткавіцкі суд на новы разгляд.

Пасьля трохдзённага разбору судзьдзя Касьцючэнка па сутнасьці прызнаў абгрунтаваным загад адміністрацыі мэдычнага аб'яднаньня аб звальненьні Ірыны Сяргейчык з пасады галоўнага лекара. Рашэньне судзьдзі спадарыня Сяргейчык і яе адвакат Міхаіл Матусевіч зьбіраюцца абскардзіць у вышэйшай судовай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international