Салігорскі выканкам не дазволіў сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

2009 2009-11-20T13:58:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/u_arlow.jpg

Запланаваная на сёння, 20 лістапада, сустрэча чытачоў з Уладзімірам Арловым пад пагрозай зрыва. Салігорскія ідэолагі вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменніка будзе несці палітычную афарбоўку.

Сустрэчу планавалася правесці у ДК “Будаўнік”, аб чым за тыдзень была дасягнута дамоўленнасць з кіраўніцтвам установы. Беларуская асацыацыя журналістаў, якая з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства, нават аплаціла арэнду залы.

Але ў сераду вечарам у месцы правядзення было адмоўлена. Кіраўнік ДК “Будаўнік”, патэлефанаваўшы прадстаўніцы БАЖ, якая непасрэдна займаецца арганізацыяй сустрэчы, паведаміла, што на правядзенне мерапрыемства патрэбна атрымаць згоду аддзела ідэалогіі Салігорскага выканкама.

Пры асабістай сустрэчы прадстаўніцы БАЖ і галоўнага ідэолага Салігорска пераканаць апошняга ў неправамернасці яго забароны не атрымалася.

Таццяна, арганізатар творчай сустрэчы, распавядае:

- Я ніколі не сутыкалася з такой непрабівальнай пазіцыяй. Было адчуванне, што выканкамаўцы лічаць сябе па меншай меры гаспадарамі горада і яго жыхароў, а іх меркаванне – адзінае і правільнае. Было непрыемна чуць і абразы ў бок БАЖ. А калі пра спадара Арлова было сказана, што ён “анцісаветчык, пагроза дзяржаве і бэнээфавец”, я нагадала суразмоўцы, што менавіта кнігу Уладзіміра Арлова прэзідэнт Беларусі прэзентаваў пераможцам разнастайных міжнародных алімпіяд, а школьная праграма па беларускай літаратуры афіцыйна прапануе вучням азнаямленне з творчасцю гэтага пісьменніка. Але ўсе довады былі дарэмныя. Чыноўнік цвёрда адмовіў у дазволе.

Па словах Таццяны, тым не менш, сустрэча адбудзецца. Сустрэча павінна адбыцца сёння а 14-й гадзіне.

- Мы знойдзем выйсце з гэтага становішча, і прыхільнікі творчасці Уладзіміра Арлова атрымаюць магчымасць убачыцца з пісьменнікам, – упэўнена яна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international