БХК далучыўся да ENEMO
Беларускі Хельсінкскі Камітэт стаў сябрам Еўрапейскай сеткі арганізацыяў па назіранні за выбарамі (ENEMO).
ENEMO аб’ядноўвае 19 недзяржаўных арганізацыяў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі, якія з’яўляюцца лідэрамі па ўнутраным назіранні за выбарамі ў сваіх краінах. Сябрамі Місіі з’яўляюцца Рэспубліканская сетка незалежных назіральнікаў (Казахстан), Цэнтр Грамадзянскіх Ініцыятываў (Боснія і Герцагавіна), ГОЛАС (Расія), Цэнтр дэмакратычных пераўтварэнняў (Чарнагорыя) і іншыя. Раней Беларусь у гэтай міжнароднай арганізацыі прадстаўляў толькі праваабарончы цэнтар “Вясна”.
















