Пенсіянер абскарджвае забарону пікета супраць абыякавасці чыноўнікаў

2009 2009-11-19T16:55:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

73-гадовы пенсіянер Павел Казлоў абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які палічыў правамерным забарону гарвыканкамам пікета "супраць абыякавасці чыноўнікаў да зваротаў грамадзян". Ён накіраваў скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, паведамляе БелаПАН.

 

Павел Казлоў падаваў заяўку ў Брэсцкі гарвыканкам на правядзенне пікета 27 верасня. Ён хацеў прыцягнуць увагу жыхароў горада да праблемы, на яго думку, абыякавага стаўлення чыноўнікаў да зваротаў грамадзян, а таксама парушэнняў з іх боку заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Падставай для публічнага выказвання свайго меркавання паслужылі 50 накіраваных Казловым зваротаў у розныя інстанцыі аб неправамерым, на яго погляд, рашэнні Міністэрства юстыцыі, на падставе якога ён у 2008 годзе быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзенне аўтатэхнічных экспертыз.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international