«Исключительный цинизм» Юрася Казака

2009 2009-11-19T12:24:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kozak_zajava02.jpg

Актывіст Наваградзкай філіі «Маладога Фронту» Юрась Казак, абвінавачаны ў злачынстве па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу РБ - "хуліганства", распаўсюдзіў пісьмовую заяву, дзе ён зазначае пра незаконнасьць гэтай крымінальнай справы.

"Па-першае, як можна парушаць грамадзкі парадак і выказваць яўную непавагу да грамадзтва ў тры гадіны ночы. Па-другое, ідалы леніна стаяць па ўсёй Беларусі і супярэчаць хрысціянскай веры, прынцыпам, ідыялогіі. Помнікі леніну, якія стаяць па усёй краіне, з'яўляюцца не толькі камуністычным мінулым, але і прыкметамі камуністычнай ідэалогіі ў краіне (якая пануе да сёняшняга часу). Гэта не "исключительный цинизм" (які мне інкрымініруюць), а абарона хрысціянскіх каштоўнасцяў, прынцыпаў і хрысціянскай ідыялогіі, якя павінна стаяць у падмурку нашай краіны, палітыкі, улады", - піша Юрась Казак.

"Пад імем (леніна) і за яго імя знішчалі мільёны хрысціян і простых людзей, аб'яўлялі вайну хрысціянству і Богу, знішчалі святыні, а цяпер ён у нас сам святы, што яго помнік ахоўваюць лепей чым хрысьціянскія святыні і могуць пасадзіць на 3 гады", - гаворыцца ў заяве Юрася Казака.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international