Абласны суд адмяніў штраф актывісту ПКБ

2009 2009-11-18T12:02:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/b07534b0-d7a4-4015-bfdf-58a666749636_mw270_s.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Васіль Бягун адмяніў 700-тысячны штраф кіраўніку Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валеру Рыбчанку. Адміністрацыйная справа супраць яго накіравана на новы разгляд у суд Чыгуначнага раёну Гомеля.


Нагадаем, што 19 кастрычніка спадар Рыбчанка быў пакараны судзьдзём Чыгуначнага раёну Ільлём Сьвірыдавым за намер удзельнічаць у ланцугу памяці з нагоды 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Рыбчанка ішоў па ходніку вуліцы Палескай на пляц Паўстаньня і фатаграфаваў, як спэцназ хапаў актывістаў, перашкаджаючы ім гуртам рухацца ў цэнтар гораду. Гэта было грубае прэвэнтыўнае затрыманьне.

Міліцыя абвінаваціла гамельчукоў, у тым ліку й Рыбчанку, у несанкцыянаваным шэсьці. Нібыта яны ішлі калёнай, трымаючы перад сабой партрэты Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

Валер Рыбчанка нават тэарэтычна ня мог трымаць ніякага партрэта, бо быў заняты фатаграфаваньнем. Абласны суд згледзеў шэраг працэсуальных парушэньняў пры вынясеньні пакараньня спадару Рыбчанку.

Усяго за так званае несанкцыянаванае шэсьце, якога насамрэч не было, судзьдзі Чыгуначнага раёну Віталь Козыраў, Ільля Сьвірыдаў і Яраслаў Парэмскі пакаралі штрафамі 15 актывістаў на агульную суму 16 мільёнаў 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international