Беларускія ўлады лічаць зварот Юзэпчука ў ААН неправамерным

2009 2009-11-16T15:09:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/juzepchuk.jpg

З упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН атрымана паведамленне пра атрыманне інфармацыі ад кампетэнтных органаў РБ адносна індывідуальнага звароту ад імя прысуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзэпчука.

У паведамленні ўраду гаворыцца, што зварот неправамерны, паколькі Юзэпчуком не выкарыстаны ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Таксама паведамляецца, што на цяперашні момант прашэнне Юзэпчука аб памілаванні знаходзіцца на разглядзе ў прэзідэнта РБ.  Таксама з баку Беларусі абвяргаецца факт парушэння арт.6 (парушана права на жыццё) Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паколькі рашэнне аб смяротным пакаранні вынесена  ў сувязі з беларускім заканадаўствам.  Указваецца і пра тое, што прыняцце да Юзэпчука папярэдніх мер абароны ад выканання смяротнага пакарання па беларускіх законах   забяспечваецца ў адносінах да ўсіх, прысуджаных да смяротнага пакарання. Выкананне прысуду адбываецца толькі пасля разгляду скаргі ў парадку судовага нагляду і да вынясення рашэння па звароту аб памілаванні прэзідэнтам.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк не згодны з тым, што індывідуальнае паведамленне ад імя Юзэпчука накіравана рана:

- Зварот у парадку судовага нагляду ў ВС і прашэнне аб памілаванні з’яўляюцца экстраардынарнымі сродкамі прававой абароны. Гэтыя сродкі прававой абароны не з’ўляюцца звычайнымі сродкамі  абскарджвання парушэння правоў чалавека. Перад зваротам у Камітэт няма неабходнасці праходзіць працэдуру  памілавання. Зварот зарэгістраваны. І дзяржава павінна  выконваць свае абавязкі па Пакту. Дзяржава ставіць таксама пытанне па непрыемлемасці разгляду звароту.  Спадзяюся, што такая пастаноўка пытання проста недаразуменне, а не пазіцыя кампетэнтных органаў.

Па словах праваабаронцы, выкананне смяротнага пакарання павінна быць прыпыненае не толькі да ўнутрыдзяржаўнага разгляду, але і да разгляду звароту ў Камітэце па правах чалавека ААН. На дадзеным этапе Камітэт прадставіў магчымасць да 14 снежня прадставіць заўвагі з боку Юзэпчука на дадзеную інфармацыю.                                            

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international