viasna on patreon

МЗС праінфармаваў кампетэнтныя дзяржаўныя органы пра рэгістрацыю скаргі Юзэпчука ў ААН

2009 2009-11-13T17:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцаў наконт рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзепчука.

“Інфармуем, што нота Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі Ў Камітэце па правах чалавека індывідуальнага паведамлення ад імя Юзэпчука В.Л. накіравана кампетэнтным дзяржаўным органам”, - гаворыцца ў адказе міністэрства за подпісам Намесніка Міністра С.Ф. Алейніка.

Атрыманне ноты ад МЗС праваабаронцам ужо пацвердзіў адзін з адрасатаў – Дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

“Даводзім да вашага ведама, што Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармаванае кампетэнтнымі органамі пра разгляд скаргі ад імя асуджанага Юзэпчука В.Л. у Камітэце па правах чалавека ААН”, - паведаміў Першы намеснік начальніка Барынкоў Ю.А.

Нагадаем, што сярод адрасатаў звароту праваабаронцаў – МЗС, МУС, Генеральная пракуратура і Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны накіравалі ў гэтыя дзяржаўныя органы аналагічны зварот па справе Андрэя Жука. Пра гэта паведаміў сябра Праваабврончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч 10 лістапада падчас прэс-канферэнцыі ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства