viasna on patreon

Прынята рашэнне прыпыніць працу Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта (ГКС).

2009 2009-11-13T09:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makej.jpg
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ГКС Уладзіміра Макея, распаўсюджанай 12 лістапада. Чарговае пасяджэнне савета, нагадаем, было запланавана на 13 лістапада.

"З улікам выступленняў асобных апазіцыйных дзеячаў, што з'явіліся ў СМІ, сярод якіх ёсць і члены ГКС, што нібыта ён з'яўляецца "бутафорскай" і "дэкларатыўнай структурай", лічу неабходным зрабіць наступную заяву. ГКС ствараўся не пад палітычную кан'юнктуру, а для рэальнай працы. Улада, мяркуючы, што любое меркаванне павінна быць пачутае і ніводная ідэя, якая можа прынесці карысць краіне, не павінна быць упушчаная, свядома пайшла насустрач неаднаразовым пажаданням шэрагу вядомых грамадскіх дзеячаў. З'яўленне ГКС стварыла механізм рэальнага дыялогу людзей, якія прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання", — гаворыцца ў заяве Макея.

"Аднак спакойнае і канструктыўнае развіццё падзей аказалася не па душы некаторым апазіцыйным дзеячам. Нападкі на ГКС ажыццяўляліся і раней, аднак напярэдадні чарговага пасяджэння па выбарчым заканадаўстве прынялі асабліва нахабны характар. <…> Многія гады лідэры палітычнай апазіцыі паўсюль, і найперш у ЕС, настойлівалі на дыялогу з уладай. Пры любым зручным выпадку сыпаліся скаргі, што меркаванне апазіцыі нібыта "нават не выслухоўваюць". Але як толькі ўлада па ўласнай ініцыятыве стварыла эфектыўную пляцоўку для прамога дыялогу з рознымі грамадскімі (у тым ліку і апазіцыйнымі) сіламі, нядобрасумленныя палітыкі і журналісты, якія іх абслугоўваюць, злосна атакавалі саму ідэю ГКС", — заяўляе Макей.

Як адзначае кіраўнік ГКС,"мы не супраць кампетэнтнай і дзелавой крытыкі нашай працы — мы зацікаўленыя ў ёй і імкнемся да таго, каб як мага больш людзей інфармавалася аб нашай сумеснай дзейнасці". "Але мы не прымаем падставак, спекуляцый і шчырай хлусні, якую абрушылі на ГКС некаторыя палітычныя кан'юнктуршчыкі", — гаворыцца ў заяве.

Паводле яго слоў, Грамадска-кансультацыйны савет — гэта эфектыўная пляцоўка дыялогу і ўзаемапаважлівага абмену меркаваннямі. "І калі ў кагосьці ўзнікае безадказнае жаданне свядома і груба загубіць гэтае пачынанне, то неабходна мець ва ўвазе — адказнасць за зрыў грамадскага дыялогу, які пачаўся, ляжа на іх. У сувязі з выкладзеным мной прынята рашэнне ўзяць тайм-аўт у працы Грамадска-кансультацыйнага савета і правесці персанальныя кансультацыі з членамі ГКС аб магчымасці і парадку яго наступнай працы", — заявіў Макей.

Як паведамляў БелаПАН, 12 лістапада адзін з членаў ГКС Станіслаў Багданкевіч заявіў, што "абмеркаванне выбарчага заканадаўства на пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта карыснае, але яго вынікі будуць роўныя нулю". "Канешне, савет можа прыняць пэўныя рашэнні, але без санкцыі Лукашэнкі яны ўсё роўна не будуць увасобленыя ў жыццё", — заявіў Багданкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства