Гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту ўручылі падпіску пра нявыезд

2005 2005-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 20 кастрычніка гродзенскага журналіста, актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута затрымала міліцыя, а каля 21.30 яму ўручылі падпіску пра нявыезд. Пра гэта А. Пачобут паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" раніцай 21 кастрычніка.

Андрэй Пачобут, галоўны рэдактар часопіса "Magazyn polski" і супрацоўнік газеты "Glos znad Niemna", выйшаў з працы каля 18.00 і чакаў на вуліцы свайго знаёмага, які незадоўга да гэтага па тэлефоне паабяцаў забраць яго на машыне. Аднак замест сябра пад'ехала міліцэйская машына: супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што ў міліцыі ёсць да яго пытанні ў сувязі з нумарамі газеты "Glos znad Niemna", якія выйшлі ў Польшчы і распаўсюджваліся ў Беларусі. Журналіста адвезлі ў Ленінскі РУУС Гродна, дзе паведамілі, што да іх звярнуўся намеснік пракурора вобласці сп. Труцко і даручыў правесці праверку на прадмет парушэння заканадаўства падчас выпуску і распаўсюду згаданага выдання. А. Пачобуту прапанавалі даць тлумачэнні, аднак ён адмовіўся.
Пасля гэтага міліцыянты вызвалілі яго, але паведамілі, што ён павінен дачакацца следчых, якія едуць у Гродна са Шчучына (па крымінальнай справе, заведзенай нядаўна Шчучынскай пракуратурай, дзе А. Пачобут праходзіць як адзін з падазраваных).
Каля 20.00 прыехалі 2 міліцыянты, якія павезлі яго ў Шчучын. Каля 21.30 журналісту ўручылі падпіску пра нявыезд. А. Пачобут адмовіўся яе падпісваць, заявіўшы, што не згодны з такой мерай стрымання і не будзе прадпрымаць якіх-небудзь дзеянняў без адваката.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international