viasna on patreon

Ці зарэгіструюць газэту "Салігорск Плюс"?

2009 2009-11-12T10:13:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg

Вось ужо некалькі месяцаў у Салігорску цягнецца спроба рэгістрацыі незалежнай газэты "Салігорск Плюс". Мясяц назад заснавальніку беспадстаўна вярнулі рэгістрацыйныя дакумэнты. Але ж дакумэнты былі пададзены зноў. Цягам тыдня міністэрства інфармацыі мусіць даць чарговы адказ.

Напярэдадні гэтай падзеі сайт САЛІГОРСК.org зьвярнуліся па камэнтар да заснавальніка газэты і дырэктара выдавецкага прадпрыемства "Мая правінцыя" Уладзіміра Шылы:

- Шчыра кажучы, ілюзіяў, што да рэгістрацыі газэты, мы ня маем. Цягам месяцу я скантактоўваўся з адказым прадстаўніком з міністэрства інфармацыі. Відавочна, што рэгістраваць выданьне ніхто не зьбіраецца. Да таго ж тэрмін дачы адказу максымальна зацягваецца, хоць аніякіх аб'ектыўных прычын для гэтага няма. Напрыклад, заэгістраваць прадпрыемства я змог цягам сутак, а газэту не магу зарэгістраваць ужо трэці месяц. Калі адказ бузе адмоўным, дык гатовы прайсьці ўсе інстанцыі і нават давесьці справу да ААН. Разглядаем нават варыянты акцыяў пратэсту і міжнароднай салідарнасьці. Ужо ёсьць варыянты лабіраваньня пытаньня на вышэйшым узроўні. У любым выпадку ў мінусе мы не застанемся.

Зрабіць прагноз мы папрасілі прадстаўніка дэмакратычных сілаў Салігосрку Аляксея Валабуева:

- Улады покуль не гатовы рэгістраваць незалежныя выданьні. Рэгістрацыя хоць бы і рэгіянальнай газэты пытаньне нават не палітычнае, а хутчэй геапалітычнае. Таму адказ будзе зацягвацца да моманту прыняцьця эўраструктурамі рашэньня адносна санкцыяў супраць рэжыму. Калі б адказ быў станоўчы, дык мы пра яго ўжо ведалі, бо ўлады абавязкова скарысталі б гэтую магчымасьць, каб пахваліцца перад Эўропай чарговым крокам насустрач. Тым ня менш шанцы на рэгістрацыю покуль значна большыя чым, напрыклад, яшчэ год назад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства