11 лютага адбудзецца круглы стол “Выкананне выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў”. Запрашаюцца журналісты.

2003 2003-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага Грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” праводзіць круглы стол “Выкананне выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў”.
У працы круглага стала возьмуць удзел вядомыя ў краіне юрысты-навукоўцы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, палітычных партый. Запрошаны прадстаўнікі Цэнтральнай каміі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, СМІ.
У праграме круглага стала:
-- Аналіз адпаведнасці Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь Пастановаў і Арганізацыйна-прававых рэкамендацый Цэнтральнай камісіі пры падрыхтоўцы выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 24 склікання. – М. Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
-- Невыкананне прынцыпаў дэмакратычнасці падчас фармавання выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. – В. Стэфановіч, юрыст ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
-- Рэгістрацыя кандатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў: асноўныя тэндэнцыі і высновы. – Прадстаўнікі палітычных партый

Круглы стол адбудзецца 11 лютага з 10.00 па 14.00 у канферэнц-зале гатэля “Планета”.

Кантакты:
тэлефон/факс: 231-08-44
e-mail: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international