Кіраўніцтва "Еўрарадыё" звязвае дазвол на акрэдытацыю свайго карпункта з "пэўнымі дамоўленасцямі" ў рамках дыялогу Беларусі з ЕС

2009 2009-11-12T11:35:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/euraradya.jpg

Дазвол на акрэдытацыю карпункта "Еўрапейскае радыё для Беларусі" звязаны з перамовамі Беларусі і Еўрасаюза. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў старшыня праўлення "Еўрарадыё" Дзмітрый Новікаў, каментуючы інфармацыю аб дазволе беларускага МЗС на адкрыццё ў краіне карпункта радыёстанцыі.

"Гэта жэст беларускага боку па выкананні пэўных дамоўленасцяў у перамовах з ЕС", — лічыць Новікаў.

Паводле яго слоў, дакументы з МЗС павінны паступіць 12 лістапада ў другой палове дня, таму пакуль "складана гаварыць пра далейшыя планы". "Мы яшчэ не ведаем, якія ўмовы будуць нам пастаўлены. Невядома, на які тэрмін будзе акрэдытацыя і, самае важнае, якую колькасць журналістаў нам дазволяць акрэдытаваць, — сказаў Новікаў. — Але зразумела, што ўсё роўна будзе нялёгка. Патрэбна будзе вельмі і вельмі шмат працаваць".

Новікаў адзначыў, што раней "Еўрарадыё" намагалася акрэдытаваць свайго ўласнага карэспандэнта для працы ў Беларусі. "Журналіст сам падаваў дакументы ў МЗС, але яму было адмоўлена пад маркай таго, што ён нібыта раней ужо працаваў на "Еўрарадыё" без акрэдытацыі. Хоць спецыяльна заяўку падаваў чалавек, які на нас да гэтага не працаваў", — адзначыў Новікаў.

У пачатку лета 2009 года ў МЗС быў накіраваны пакет  дакументаў на акрэдытацыю карпункта "Еўрарадыё" ў Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international