Сьпецслужбы перасьледуюць студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэту за палітычныя перакананьні і пагражаюць выключэньнем.

2005 2005-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справа ў тым, што ў ноч з 18 на 19 кастрычніка на шэрагу будынкаў у г.Баранавічы зьявіліся налепкі “Вецер пераменаў-Малады фронт”. Пасьля сьпецслужбы пачалі перасьлед студэнтаў ды іх бацькоў. Як паведаміў старшыня Баранавіцкага Маладога Фронту Марчык Сяржук, “20 кастрычніка ў Баранавіцкі Дзяржаўны Універсітэт на фінансава-прававы факультэт завіталі следчыя. У нашу группу сярод пары прыйшоў дэкан факультэта і выклікаў на размову мяне. Пры размове прысутнічаў адзін следчы (шкада, але я не занатаваў яго імя і пасаду). Ён распавёў пра тое, што вартаўнік Баранавіцкай школы №11, на якой было прылеплена некалькі налепак апісаў чалавека, падобнага да мяне. Следчы задаваў звычайныя пытанні, кшталту - дзе я быў увечары 18 кастрычніка ці бачыў я такія налепкі раней, ці ведаю я людзей, якія займаюцца “антигосударственной деятельностью”, сябрам якой арганізацыі я з’яўляюся і г.д.
Пасля таго, як мяне адпусцілі – на размову быў запрошаны мой аднагрупнік Юруць Андрусь (сябра МФ). Яму задавалі тыя ж пытанні, што і мне. Першыя словы, якія Андрусь сказаў пры выхадзе: “Такога нахабства я не бачыў ніколі ў жыцці... і нечакаў убачыць.”
Пасля таго, як следчыя сышлі, мяне выклікалі ў дэканат і ў чарговы раз (трэцці за апошні месяц) праводзілі ідэалагічную працу, пагражалі выключэннем з універсітэта, абяцалі “дапамагчы” мне не здаць сэссію (самае крыўднае, тое што я веру іх абяцанням). Мне сказалі, што я ўжо “дастаў іх сваім плюралізмам”- тым больш цікава гэта было чуць ад адміністрацыі фінансава-прававога факультэта. Пасля гэтых падзей я пайшоў дадому, спадзеючыся што ўсё скончылася і можна адпачыць. Але дарэмна я спадзяваўся на гэта. Дома мяне чакалі навіны. Маці расказала, што бацьку на працу тэлефанаваў намеснік старшыні Баранавіцкага КДБ і пагражаў маім выключэннем з універсітэта, паабяцаў зрабіць у нас у хаце ператрус і ўзбудзіць супраць мяне адміністрацыйную справу за распаўсюд антыдзяржаўнай літаратры. Акрамя таго, бацьку двойчы выклікаў загадчык ідэалагічнага аддзелу заводу станкапрыладаў (месца працы майго бацькі) і вёў з ім размовы зразумела на якія тэмы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international