Паводле амністыі вызваленыя 2 126 чалавек

2009 2009-11-09T16:26:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnistyja.jpg

У выніку прымянення закона аб амністыі, выкананне якога завершана 7 лістапада, з закрытых устаноў Беларусі вызвалены 2.126 чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік спецыяльнага аддзела ўпраўлення аператыўна‑рэжымнай работы дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі Жанна Батурыцкая.

У тым ліку вызвалены 383 чалавекі, якія адносяцца да льготнай катэгорыі грамадзян:

непаўналетнія, цяжарныя жанчыны; мужчыны і жанчыны, якія не знаходзяцца ў шлюбе і маюць дзяцей да 18 гадоў; мужчыны старэйшыя за 60 гадоў, жанчыны — за 55 гадоў; хворыя на туберкулёз, анкалагічныя захворванні і г.д.

Вызваленыя 58 чалавек, асуджаных за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, 560 — тэрмін пакарання якім не перавышаў шасці гадоў і яны на момант уваходжання закона ў сілу адбылі яго чвэрць.

Ад пакарання ў выглядзе арышту вызвалены 194 чалавекі. Таксама вызвалены 37 чалавек, якія ўчынілі злачынства па неасцярожнасці. У асноўным гэта ДТЗ. Вызваленыя 798 чалавек, якім на момант разгляду матэрыялаў засталося адбыць менш чым адзін год.

    Тэрмін зняволення на адзін год скарочаны 9.345 грамадзянам, і яны працягваюць адбываць пакаранне.

З жаночых калоній выпушчаны 162 жанчыны, для 991 — скарочаны тэрмін на адзін год. З дзіцячых калоній вызвалены 159 непаўналетніх, 255 — скарочаны тэрмін пакарання на адзін год.

У выніку прымянення амністыя кампенсавана ўрону, прычыненага злачынцамі, на 5 млрд. 812 млн. 69 тыс. рублёў. У мінулую амністыю памер кампенсаванага ўрону склаў 1,5 млрд. рублёў. «Такім чынам, у выніку прымянення закона аб амністыі выйгралі пацярпелыя», — адзначыла Батурыцкая. Паводле яе слоў, у некаторых выпадках для кампенсавання ўрону сваякі асуджаных бралі крэдыты.

У дачыненні да тых асуджаных, каму было прызначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму або наркаманіі, закон аб амністыі можа быць прыменены пасля курсу лячэння. «Колькасць такіх асоб нязначная», — адзначыла прадстаўнік ДВП.

Што да правядзення амністыі ў 2010 годзе, то, паводле слоў Батурыцкай, «будзе каманда — будзе амністыя». Паводле яе слоў, ініцыяваць гэтую кампанію могуць МУС, Мінюст або кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international