Аўтуховіча і Асіпенку не выпускаюць

2009 2009-11-09T11:09:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuxovich.jpg

Cледства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнута на месяц — да 8 снежня, паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.
Як паведаміў праваабаронца БелаПАН, яму пра гэта стала вядома вечарам пятніцы.

«Мы думалі, што следства будзе працягнута. На маю думку, гэта значыць, што Аўтуховічу такі будзе прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (тэрарыстычны акт). Але падаўжэнне тэрмінаў следства сведчыць, што доказаў у дачыненні да Аўтуховіча проста няма», ‑ заявіў Воўчак.
Як паведаміў адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка, яго падабаронны пачуваецца «нармальна». «Я наведваў яго ў чацвер, 5 лістапада. На здароўе ён не скардзіўся. Мы настроены на тое, што хутка будзем знаёміцца з матэрыяламі справы. І я магу заявіць, што мы падыходзім да гэтага этапу, як гаворыцца, у поўнай баявой гатоўнасці», — сказаў Сапелка.
8 лютага 2009 г. у Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 218 КК.
23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была заведзена справа па арт. 359 КК (падрыхтоўка тэракту, арт. 13).
Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачваньні. Аўтуховіч і Асіпенкі працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international