viasna on patreon

Затрыманыя актывісты “Маладога фронту”

2009 2009-11-09T08:46:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/062.jpg
Фота \"Маладога фронту\"

Фота \"Маладога фронту\"

7 лістапада раніцай  раніцай супрацоўнікі міліцыі  прэвентыўна затрымалі актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку. Яна паспела паведаміць на “Радыё  Свабода” па тэлефоне, што міліцыянты пагражаюць ёй крымінальнай справай паводле артыкулу 193 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Дзяўчына ўжо больш за тры гадзіны знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.

У той жа дзень быў затрыманы і актывіст Мікола Дземідзенка, які  пасьпеў перадаць сваім сябрам, што ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУС і хутчэй за ўсё адвязуць у турму на Акрэсьціна.

Праз некалькі гадзінаў іх адпусцілі без складаньня пратаколаў.

Нагадаем, актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку затрымалі міліцыянты, калі яна выходзіла з пад’езду ўласнага дому ў Менску. Яе паплечнік Мікола Дземідзенка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства