Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў

2009 2009-11-06T21:00:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 лістапада Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.

«Па сутнасці, нас зноў абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок», — паведаміў Малярчук.

Такім чынам рашэнне суда Вілейскага раёна ад 8 кастрычніка застаецца ў сіле. Паводле яго, Аляксей Сюдак і Уладзімір Малярчук былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў), а Алесь Наркевіч — на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).

Крыжы ў памяць пра моладзевага актывіста Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вілейскія актывісты ўсталявалі 1 верасня. 9 верасня іх асвяціў святар праваслаўнай царквы, а наступнага дня крыжы знішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. У сувязі з гэтым актывісты 15 верасня звярнуліся з заявай у райаддзел міліцыі. Скарга засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасня, участковы міліцыянер Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйныя пратаколы за быццам бы несанкцыянаваны мітынг.

Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасня 1928 года ў сям’і праваслаўнага святара ў вёсцы Касута (сёння – Вілейскі раён). У 1948—1949 гадах стварыў у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю моладзі. Арганізацыя выдавала антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Неўзабаве яе выкрылі, а яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя тэрміны лагераў. Расціслаў Лапіцкі як галоўны арганізатар быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international