Пургурыдэса не пусцілі ў Беларусь

2009 2009-11-06T15:57:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/purgurydas.jpg

Дэпутат ПАРЕ Хрыстос Пургурыдэс быў запрошаны на Беларускі Еўрапейскі Форум, які мае адбыцца 14 лістапада ў Мінску.

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАРЕ з кіраўніком місіі Беларусі пры Радзе Еўропы Андрэем Бушылам было заяўлена, што беларускія ўлады не дазволяць Хрыстосу Пургурыдэсу прыехаць у Беларусь. Прадстаўнік беларускага ўраду даў зразумець, што вядомы дэпутат кіпрскага парламенту не атрымае візу ні ў беларускім консульстве ў Парыжы, ні ў мінскім аэрапорце.

Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней — пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Зараз дэпутат кіпрскага парламенту Хрыстос Пургурыдэс з’яўляецца першым намеснікам Старшыні Камітэту ПАРЕ па юрыдычных справах і правах чалавека.

Нагадаем, на Беларускі Еўрапейскі Форум былі запрошаныя шэраг уплывовых еўрапейскіх палітыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international