Вернік пакараны буйным штрафам

2009 2009-11-06T12:49:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля, хутчэй за ўсё, абвесьціць вырак у крымінальнай справе супраць верніка пратэстанцкай царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка.

6 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Рыгор Дзьмітрэнка прызнаў вінаватым верніка царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву ў войска і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых велічыняў, што складае 3,5 мільёна рублёў.

З падачы гарадзкога ваенкамату пракуратура абвінаваціла Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу.

Дзьмітры Смык жа дамагаецца альтэрнатыўнай службы, нават калі яна будзе даўжэйшаю, чым вайсковая. Рэлігійныя перакананьні маладога чалавека — дарэчы, бацькі непаўналетняй дачкі — не дазваляюць яму браць у рукі зброю альбо нейкім іншым чынам падтрымліваць войска.


Папярэдняе паседжаньне суду было перанесена на сёньня, бо Міністэрства абароны не даслала сваіх тлумачэньняў наконт альтэрнатыўнай службы, якая гарантаваная Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і прадугледжана Законам “Аб усеагульным вайсковым абавязку і ваеннай службе”.

Прадстаўнікі гарадзкога ваенкамату Вячаслаў Цацарын і Алег Бурсевіч патлумачылі суду, што ва ўказе прэзыдэнта пра летні прызыў у беларускія ўзброеныя сілы гаварылася толькі пра тэрміновую службу й службу ў рэзэрве, а пра альтэрнатыўную — нават ня згадвалася.

Гарадзкая прызыўная камісія на заяву верніка Смыка пра тое, каб прайсьці альтэрнатыўную службу, адказала адмовай, бо закон пра альтэрнатыўную службу ў Беларусі дагэтуль не прыняты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international