Суд Менскай вобласьці разгледзіць справу вялейскіх актывістаў

2009 2009-11-06T09:16:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialejka.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Сёння, 6 лістапада, у Менскім абласным судзе распачнецца разгляд скаргі траіх актывістаў дэмакратычнага руху зь Вялейкі на рашэньне раённага суду.

2 кастрычніка Вялейскі раённы суд пакараў Аляксандра Сюдака і Ўладзімера Малерчука штрафамі ў памеры 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) і Аляксандра Наркевіча штрафам у 20 базавых вельчыняў (750 тысяч рублёў). Іх зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталяваньня крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок.

Аштрафаваныя дэмакратычныя актывісты заяўляюць, што вінавачаньне пра несанкцыянаваны мітынг ня мае пад сабой ніякіх абгрунтаваньняў. З гэтай прычыны яны зьвярнуліся ў суд вышэйшай інстанцыі.

Крыжы ў памяць Расьціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вялейскія актывісты ўсталявалі 1 верасьня. 9 верасьня іх асьвяціў сьвятар праваслаўнай царквы, а на заўтра крыжы зьнішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. З гэтай нагоды 15 верасьня Аляксандр Сюдак, Уладзімер Малярчук і Аляксандар Наркевіч зьвярнуліся з заявай у райадзьдзел міліцыі. Іх заява засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасьня, участковы міліцыянт Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйны пратакол пра несанкцыянаваны мітынг. Актывісты мяркуюць, што яны былі пакараныя з-за сваёй пісьмовай заявы ў міліцыю пра зьнішчэньне крыжоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international