Леанiда Тарасенку памылкова пасадзiлi ў турму на пяць гадоў

2009 2009-11-04T13:09:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamera.jpg

Даказваючы сваю невiнаватасць, мужчына правёў у месцах пазбаўлення волi 14 месяцаў. I з часам дабiўся поўнага апраўдання. Дзяржава павiнна сплацiць Леанiду Тарасенку грашовую кампенсацыю. Да таго ж цяпер пракуратура цiкавiцца мiлiцыянерам, якi распачаў крымiнальную справу i грамадзянамi, якiя далi хлуслiвыя паказаннi.

 

Такiх людзей, як Леанiд Тарасенка, называюць змагарамi за праўду. Яго незаконна пасадзiлi ў турму, але мужчына праз пакуты i мытарствы здолеў даказаць сваю невiнаватасць.

Шчаслiвае жыццё мужчыны пераўтварылася ў пекла ў снежнi 2003 года, калi ў дачыненнi да яго нечакана завялi крымiнальную справу.

— У той час я працаваў майстрам на прадпрыемстве "Акцiр", што ў Бараўлянах Мiнскага раёна. 23 снежня а палове сёмай вечара выехаў вось з гэтых варотаў на сваiм "Фальксвагене", — паказвае Леанiд Вiктаравiч на той самы выезд з прадпрыемства. — Тут з-за вугла выходзяць тры сiлуэты. Двое iдуць наперадзе, трэцi — трошкi ззаду. Я на ўсялякi выпадак пачаў прытарможваць. Як толькi машына параўнялася з трэцiм чалавекам, той раптоўна падскочыў i з развароту стукнуў нагой па крыле маёй машыны. Зрабiў "кiя!", як гэта паказваюць у баевiках.

"Фальксваген" аж хiстанула, я рэзка затармазiў, хулiган жа павалiўся, стукнуўся аб дарогу. Выскокваю з машыны, хапаю яго за каўнер: "Што ты нарабiў?" Хулiган, а iм аказаўся бараўлянскi жыхар Анiсковiчаў, быў як абвараны, у шокавым стане, нiчога не адказваў. З iм мы да гэтага былi не ў лепшых адносiнах. Двое таварышаў Анiсковiча, Кудзiн i Малабiцкi, мне кажуць: "Не кранай яго, ты ж яго ведаеш, на машыне ўвагнутасць, заўтра ён табе адрамантуе". Што заставалася? Я сеў у аўто i з'ехаў.

Здавалася б, хулiган павiнен быў адказваць за свае злачынныя паводзiны, ды ўсё было iнакш.

З-за ўдару па машыне Анiсковiч атрымаў закрыты пералом вяртлужнай упадзiны i трапiў у бальнiцу. Неверагодна, але праз некалькi дзён крымiнальную справу завялi на...Леанiда Тарасенку. За "хулiганства" i "нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў".

— Праз два днi пасля здарэння прыйшлi мiлiцыянеры: "Ты чалавека збiў машынай, потым матлошыў кулакамi, нагамi". Паказалi ад Анiсковiча заяву, што я яго бiў, — працягвае свой эмацыйны расповед Леанiд Вiктаравiч. — Хоць Анiсковiч нават урачу сказаў, што ён сам павалiўся. На яго целе не было нi ранак, нi гематом. Тым не менш крымiнальная справа была заведзена. Следчы з Бараўлянскага РАУС ледзь не з парога мне кажа: "Вымай, якая ў цябе зброя, будзем разбiрацца". Я кажу: "Чаму вы са мной так груба размаўляеце?" Пасадзiлi мяне за жалезныя дзверы каля дзяжуркi. Падпiсаў распiску аб нявыездзе.

Слухаць мяне нiхто не хацеў. Крымiнальнай справай займалiся ўсе мясцовыя, бараўлянскiя. Следчы i сын гэтага Анiсковiча амаль аднагодкi, разам раслi, разам на танцулькi хадзiлi, а я чалавек прыезджы. Сябры пацярпелага са мной сустракалiся: "Давай пяць тысяч долараў, i праблемы скончацца". Але я адмовiўся, таму што нiякiх злачынстваў не рабiў i быў упэўнены , што ў судзе са справай аб'ектыўна разбяруцца.

У адной камеры сядзеў з канiбаламi i забойцамi

Пастанова, якую 12 мая 2004 года вынес суд Мiнскага раёна i горада Заслаўя, стала для Леанiда Тарасенкi шокавай.

— Такога я не бачыў у самых страшэнных снах, — з жахам узгадвае Леанiд Вiктаравiч. — Суддзя чытае: "Тарасенку прызнаць вiнаватым за "хулiганства" i "нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў" — пяць гадоў калонii ўзмоцненага рэжыму". На мяне надзелi кайданкi, знялi гальштук, шнуркi, рэмень, завезлi на Валадарку. Падаваў касацыйную скаргу з калонii — яна знiкла ўвогуле, не разглядалася.

Да асуджэння ў 2004 годзе Леанiд Тарасенка нiколi не меў праблем з законам. Калегi па працы ўвогуле называюць Леанiда Вiктаравiча ўзорным чалавекам — мае вышэйшую адукацыю, не курыць, не п'е, займаецца спортам.

— I тут я патрапiў за краты. Гэта асаблiвая размова, другое жыццё, куды лепш не патрапляць, — працягвае Леанiд Тарасенка. — Я невiнаваты, упершыню ў турме. Але ў адной камеры сядзеў з тымi, што людзей елi — у банкi закатвалi, канiбаламi, тымi, у якiх рукi па локаць у крывi. Адзiн сукамернiк сядзеў за крадзеж газавага балона, яшчэ адзiн — за алiменты. Камера разлiчана на дзесяць чалавек — а нас там сядзела дваццаць. Усе, апроч мяне, курылi, па бялiзне бегалi блохi. Не было нiводнага спакойнага дня, на кожным кроку правакацыi. Прыходзiлi да мяне нейкiя "малявы", як гэта ў iх называецца, такi скрутак з пасланнем, у плёначку закатаны. Я нiчога не чытаў, на правакацыi не iшоў, язык нiкуды не соваў. Мяне пераводзяць у iншую камеру. Там усе па мянушках, усе ў масцях, так званая "элiта". Пачынаюць зноў мяне "распрацоўваць". Але я не вiнаваты, нiчога ўвогуле не казаў, маўчаў. Пайшлi сiвыя валасы, захворваннi — амаль усе зубы павыпадалi, цяпер у мяне ўстаўныя, — Леанiд Вiктаравiч з адчаем дэманструе зубы. — Да турмы нiчым не хварэў, бегаў, на турнiку падцягваўся. Звяртаюся да турэмнага ўрача: "Балiць галава!" А ён мне ў адказ: "Галава — гэта косць, а косць балець не можа". Пазней пасля шасцi месяцаў спецэтапам адправiлi ў Наваполацк на дзясятую "зону". Адзiн з шараговых супрацоўнiкаў сказаў мне прама: "Альбо прызнаешся, альбо будзеш сядзець да званка". Я сказаў: "Хоць забiце мяне, хоць на кавалкi падзярыце, я гэтага не рабiў". Адзiн рэцыдывiст аднойчы нечакана мяне стукнуў. Ён мне бах — i я яму бах памiж вачэй. У яго два фiнгалы. У вынiку рэцыдывiст мне кажа: "Ты не промах, можаш сябе абаранiць". I перастаў мяне чапаць.

У месцах пазбаўлення волi я прабыў замест пяцi гадоў 14 месяцаў. Пасля цэлы год працаваў звычайным рабочым з утрыманнем 15 працэнтаў заробку на карысць дзяржавы.

Леанiд Вiктаравiч з адчаем дэманструе зубы. — Да турмы нiчым не хварэў, бегаў, на турнiку падцягваўся. Звяртаюся да турэмнага ўрача: "Балiць галава!" А ён мне ў адказ: "Галава — гэта косць, а косць балець не можа". Пазней пасля шасцi месяцаў спецэтапам адправiлi ў Наваполацк на дзясятую "зону". Адзiн з шараговых супрацоўнiкаў сказаў мне прама: "Альбо прызнаешся, альбо будзеш сядзець да званка". Я сказаў: "Хоць забiце мяне, хоць на кавалкi падзярыце, я гэтага не рабiў". Адзiн рэцыдывiст аднойчы нечакана мяне стукнуў. Ён мне бах — i я яму бах памiж вачэй. У яго два фiнгалы. У вынiку рэцыдывiст мне кажа: "Ты не промах, можаш сябе абаранiць". I перастаў мяне чапаць.

Як дабiцца праўды, калi вас несправядлiва асудзiлi?

Нават за кратамi Леанiд Тарасенка не зламаўся духам i працягваў змагацца за праўду.

— Пiсаў скаргi ва ўсе iнстанцыi — аддаваў дакументы на спатканнях з мамай, — узгадвае Леанiд Вiктаравiч. — Пiсаў у раённую пракуратуру, абласную, Генпракуратуру. Скаргi даходзiлi ў парламент, у Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта. I тут пачалiся зрухi.

Спачатку судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага Суда адмянiла абвiнавачванне ў "хулiганстве". Кампетэнтныя супрацоўнiкi Генпракуратуры, якiя глыбока разабралiся ў справе Тарасенкi, пачалi настойваць на яе пераглядзе. Урэшце прэзiдыум Вярхоўнага Суда адмяняе ўсе судовыя пастановы, справа адпраўляецца на новы разгляд. Суд Мiнскага раёна наноў абвiнавачвае Леанiда Тарасенку, але ўжо па больш мяккiм артыкуле — "прычыненне цяжкiх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасцi". Генпракуратуру такое рашэнне суда зноўку не задаволiла. Справа патрапiла на разгляд у суд Мiнскай вобласцi.

— Да гэтага маёй справай займалiся 2 раённыя суддзi i 15 абласных. Усе як адзiн давалi адзiн адказ: "Ты вiнаваты". I толькi васямнаццаты суддзя, Дзмiтрый Язвiнскi, разбiраўся ў акалiчнасцях крымiнальнай справы доўга i скурпулёзна. Было аж сем судовых пасяджэнняў, ён выклiкаў i лжэпацярпелага Анiсковiча, i ўрача з бальнiцы, i судмедэкспертаў, i многiх iншых. Пасля доўгiх разбораў Мiнскi абласны суд цалкам мяне апраўдаў. Высветлiлася, што ад удару нагой цi рукой пералому вяртлужнай упадзiны быць не можа.

"Наяўнасць у пратаколах следчых дзеянняў адных i тых жа апiсак i граматычных памылак сведчаць пра тое, што гэтыя пратаколы складалiся шляхам капiравання электронных файлаў i механiчнага пераносу iх у iншыя працэсуальныя дакументы, — пазначана ў пастанове Мiнскага абласнога суда за подпiсам суддзi Язвiнскага. — Гэтая акалiчнасць выклiкае ў суда сумневы ў дакладнасцi звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў пратаколах следчых дзеянняў, а таксама ў аб'ектыўнасцi следчага падчас следства па гэтай крымiнальнай справе".

— Выходзiць, што аж 17 суддзяў рабiлi сваю справу некампетэнтна, — абураецца Леанiд Тарасенка. — I ў тым лiку з-за iх я так доўга мучыўся i сядзеў у турме...

Колькi павiнна выплацiць дзяржава за незаконную адсiдку ў турме?

Раз за краты патрапiў невiнаваты чалавек, яму па законе павiнны кампенсаваць маёмасныя i маральныя страты.

— Суддзя Язвiнскi прысудзiў Мiнiстэрству фiнансаў выплацiць мне каля 11 мiльёнаў рублёў нанесенай шкоды. Гэта мiнiмальны заробак, якi я мог атрымаць за тыя 14 месяцаў незаконнай адсiдкi, i кампенсацыя юрыдычных паслугаў, — падлiчвае Леанiд Тарасенка. — Следам я падлiчыў свае маральныя страты, па самым мiнiмуме. Гэта ў першую чаргу парушаны стан здароўя. I яшчэ адна важная рэч: перад завядзеннем крымiнальнай справы разам з састарэлай мамай прадалi нашу кватэру у Вiцебскiм раёне, збiралiся набыць кватэру ў Мiнску, але пакуль я сядзеў у турме, грошы абясцэнiлiся. Мы засталiся без жылля, i сёння вымушаны здымаць кватэры. Калi я ўсё гэта падлiчыў, аказалася, што дзяржава павiнна мне як мiнiмум 200 мiльёнаў рублёў кампенсацыi. А мне пастанавiлi выплацiць толькi...10 мiльёнаў. Ды некаторыя ў месяц столькi зарабляюць, лiчу гэта прынiжэннем i буду далей разбiрацца з гэтым пытаннем. Толькi хворыя ногi падлячыць у добрым санаторыi каштуе 1 800 000 рублёў, а ў мяне з'явiлася гiпертанiя, выявiлiся праблемы з сэрцам. Забiраць гэтыя 10 мiльёнаў я не стаў, адмовiўся ад iх да канчатковага вырашэння пытання— падлiчвае Леанiд Тарасенка. — Следам я падлiчыў свае маральныя страты, па самым мiнiмуме. Гэта ў першую чаргу парушаны стан здароўя. I яшчэ адна важная рэч: перад завядзеннем крымiнальнай справы разам з састарэлай мамай прадалi нашу кватэру у Вiцебскiм раёне, збiралiся набыць кватэру ў Мiнску, але пакуль я сядзеў у турме, грошы абясцэнiлiся. Мы засталiся без жылля, i сёння вымушаны здымаць кватэры. Калi я ўсё гэта падлiчыў, аказалася, што дзяржава павiнна мне як мiнiмум 200 мiльёнаў рублёў кампенсацыi. А мне пастанавiлi выплацiць толькi...10 мiльёнаў. Ды некаторыя ў месяц столькi зарабляюць, лiчу гэта прынiжэннем i буду далей разбiрацца з гэтым пытаннем. Толькi хворыя ногi падлячыць у добрым санаторыi каштуе 1 800 000 рублёў, а ў мяне з'явiлася гiпертанiя, выявiлiся праблемы з сэрцам. Забiраць гэтыя 10 мiльёнаў я не стаў, адмовiўся ад iх да канчатковага вырашэння пытання.

Мне не патрэбны дзяржаўныя грошы, няхай кампенсацыю выплачваюць следчы i суддзi, якiя несумленна выконвалi сваю працу, i лжэпацярпелыя, якiя давалi хлуслiвыя паказаннi.

На лжэпацярпелага завядуць крымiнальную справу?

Сёння цалкам апраўданы Леанiд Тарасенка збiраецца судзiцца з тымi, хто адабраў у яго свабоду.

— Калi мяне пасадзiлi ў турму незаконна, то хто ў гэтым вiнаваты? — разважае Леанiд Вiктаравiч. — У першую чаргу той, хто напiсаў на мяне хлуслiвую заяву, — Анiсковiч. Яго таварышы Кудзiн i Малабiцкi таксама далi непраўдзiвыя паказаннi. Адказваць перад законам, я лiчу, павiнен i следчы з Бараўлянскага РАУС, якi "скляпаў" крымiнальную справу i паламаў мне жыццё.

Пракуратура Мiнскага раёна пасля звароту Леанiда Тарасенкi праводзiць праверку наконт дачы хлуслiвых паказанняў у часе следства.

— Асобы, якiх мы выклiкалi, прыходзяць у пракуратуру неахвотна, — расказвае следчы Сяргей Белiкаў. — Толькi мiлiцыянер з'явiўся адразу ж. У хуткiм часе мы вырашым, цi будзе заведзена крымiнальная справа. Шанец — 50 на 50.

Дарэчы, той самы мiлiцыянер Дзмiтрый Р., якi распачынаў следства, дагэтуль працуе ў Бараўлянскiм РАУС.

— Як пракуратура вырашыць, так i будзе, — адказаў на тэлефанаванне карэспандэнта "Звязды" мiлiцыянер. — Нiякiх каментараў больш даваць не буду. Гэты Тарасенка паводзiць сябе, як Д'Артаньян, а мы ўсе для яго невядома хто...

Дарэчы, iлжэпацярпелы Анiсковiч рашэннем суда ўжо выплацiў Леанiду Тарасенку кампенсацыю за ўвагнутасць на крыле "Фальксвагена" — каля 400 тысяч рублёў.

Мы будзем сачыць за развязкай унiкальнай для нашай краiны "справы Тарасенкi".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international