Сем тысяч прадпрыемстваў возьмуць на працу п'яніц

2009 2009-11-04T12:21:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pitushchy.jpg

Для працаўладкавання пазбаўленых бацькоўскіх правоў грамадзян, рашэннямі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама вызначаны пералік арганізацый, які налічвае 6, 892 тыс. суб'ектаў гаспадарання. Па выніках працы за дзевяць месяцаў 2009 года, такім чынам выканкамаму атрымалася працаўладкаваць 4,039 тыс. абавязаных асобаў з 4,168 тыс., якія звярнуліся, ці 99%.

Што да вынікаў прымусовага ўладкавання пазбаўленых бацькоўскіх правоў пітушчых грамадзян, то нейкіх сур'ёзных станоўчых зрухаў не назіраецца. Аднак мясцовыя органы ўлады працягваюць ужываць дадзеную практыку, штогод павялічваючы колькасць прадпрыемстваў, якія абавязаны браць на працу падобны кантынгент працаўнікоў.

Паводле дадзеных міністэрства юстыцыі, адсотак пакрыцця выдаткаў, вылучаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, за дзевяць месяцаў 2009 года склаў 51,5%. За аналагічны перыяд 2008 года дадзены паказчык знаходзіўся на ўзроўні 50,2%. Пры гэтым больш за 88% з прымусова працаўладкаваных, адкрыта прагульваюць працу, не жадаючы змяняць звыклы лад жыцця.

Паводле інфармацыі міністэрства працы і сацыяльнай абароны, амаль 60% з працаўладкаваных бацькоў атрымалі месцы з зарабатнай платай ад 200 да 400 тыс. рублёў, больш за 38% - ад 400 да 750 тыс. рублёў, 3%- звыш 750 тыс. рублёў.

Штомесячны фонд аплаты працы абавязаных асобаў у 1,21 разы перавышае аб'ём сродкаў, якія падлягаюць пакрыццю. Не гледзячы на гэта, за дзевяць месяцаў 2009 года 2,412 тыс. абавязаных асобаў з працаўладкаваных ухіліліся ад працы на тэрмін да дзесяці дзён, 3,555 тыс. – звыш дзесяці дзён, паведамляе "Тэлеграф".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international