Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) разгледзіць пытаньне аб магчымасьці правядзеньня чарговага VI зьезду за межамі Беларусі

2005 2005-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 кастрычніка Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) разгледзіць пытаньне аб магчымасьці правядзеньня чарговага VI зьезду за межамі Беларусі, бо ўсе звароты, каб адшукаць памяшканьне, пакуль заканчваюцца нічым. Усюды – адмова. У парадку дня таксама пытаньне наконт акцыі пратэсту, якую БКДП плянаваў правесьці 22 кастрычніка на плошчы Бангалор.

Атрымаўшы фармальны дазвол Мінгарвыканкаму на акцыю пратэсту супраць ціску на незалежныя прафсаюзы з дадатковымі ўмовамі, улады фактычна яго забаранілі, абавязаўшы заключыць дамовы з шэрагам устаноў, такіх як Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, “Хуткая дапамога”, “Мінскзелянбуд” і іншыя. “Трэба аплаціць і прадставіць квіткі да 5 тысяч даляраў,” – паведаміў радыё Свабодзе старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. Таму, як сказаў прафсаюзны лідэр, мы будзем вырашаць, што рабіць: “Ці прымаць рашэньне ісьці на плошчу, альбо скардзіцца ў пракуратуру на тое, што ствараюцца штучныя бар’еры і перашкоды ў дзейнасьці нашай арганізацыі”.

Пра ціск на дэмакратычныя прафсаюзы паведамляюць і з рэгіёнаў. Андрэй Ханевіч з гарадзенскага аб’яднаньня “Азот” сьцьвярджае, што асабліва ціснуць на майстраў і гавораць: “Ты павінен перайсьці зь незалежнага прафсаюзу ў афіцыйны”.

Васіль Корабаў з Салігорску запэўнівае, што незалежныя прафсаюзы застаюцца на сёньняшні дзень арганізацыяй, сілу якой мусіць прызнаць улада: “У незалежных прафсаюзах Беларусі зараз больш 7,5 тысячы людзей, і мы пакрыху расьцём. Людзі ідуць да нас. Людзі вераць нам”.

Агляд дэмакратычных прафсаюзаў павінен быў зрабіць у лістападзе чарговы VI зьезд. Але зараз, як кажа Аляксандр Ярашук, даводзіцца пераглядаць тэрмін і мажлівасьць скліканьня форуму ў Беларусі: “Мы павінны выконваць патрабаваньні свайго Статуту і нарматыўныя акты Міністэрства юстыцыі. Калі мы не правядзем зьезд у адпаведныя тэрміны, як прадугледжана Статутам і нарматыўнымі актамі Мінюсту, то ён можа вынесьці папярэджаньне, а можа нават і зачыніць. Тут дзікунства нейкае. Яны нас будуць папярэджваць, а мы проста ня можам зьняць памяшканьне. Калі так і надалей будзе, то мы будзем шукаць сабе месца за межамі Беларусі. У любым выпадку мы будзем праводзіць зьезд. І калі не ў Беларусі, то за яе межамі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international