У Гомелі сарвалі вечарыну “На Дзяды”

2009 2009-11-03T13:28:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_tbm.jpg

2 лістапада ў Гомелі была сарваная вечарына “На дзяды”. Зь ініцыятывы гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны яна мелася адбыцца ў абласным доме творчасьці на праспэкце Кастрычніка.

“Заля была замоўлена яшчэ два тыдні таму, — апавёў сябра гарадзкой рады ТБМ Яўген Якавенка. — Згоду на вечарыну дала намесьніца дырэктара Алена Куцакова. Аднак у суботу дырэктар Уладзімер Пархоменка заявіў, што першы раз чуе пра вечарыну. Яна наогул ня можа адбыцца з тэхнічных прычынаў — нібыта згарэла апаратура. Усе варыянты дапамогі кіраўнік адхіляў. Тады мы дамовіліся з гарадзкой бібліятэкай імя Герцана, але сёньня за дзьве гадзіны да імпрэзы і бібліятэка адмовілася нас прыняць. Спаслаліся на тое, што пасьля рэканструкцыі з тэхнічнага гледзішча яна нібыта ня здадзеная”.

У праграме вечарыны меліся выступіць гомельскія барды Вольга Цярэшчанка й Андрусь Мельнікаў, чальцы “Рыцарскага клюбу” й клюбу рэканструкцыі й старажытнага танца “Старая вежа” ды іншыя. Разаслалі каля 600 запрашэньняў.

Як лічыць спадар Якавенка, у Гомелі ўлады чамусьці баяцца любой ініцыятывы, любой праявы беларушчыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international